Музейная скарбонка

×

Паведамленне пра статус

Thank you for your vote.

Вядзем у Тэлеграм-канале ostrovecmuseum рубрыку "Музейная скарбонка", дзе ўжо можна пабачыць шмат цікавага.

А сёння ў музейнай скарбонцы – калаўрот, верацяно і прасніца!

✅Калаўрот – прылада для механізаванага прадзення лёну і воўны ў хатніх умовах.

✔️Для заходніх зямель Беларусі характэрным тыпам калаўротаў быў стаяк, для паўночных і паўночна-ўсходніх – ляжак, на паўднёвай Беларусі пераважала прадзенне з дапамогай верацяна.

✅Верацяно – прылада для ручнога прадзення лёну, воўны, пянькі ў выглядзе драўлянай точанай палачкі з завостраным верхам і патоўшчанай ніжняй часткай.

✔️Верацяно выстругвалі нажом або выточвалі з бярозы, ясеню, грушы і інш., а таксама наразалі на ім кольцы-паглыбленні для зручнасці і ў якасці аздаблення.

✅Прасніца – драўляная прылада для прадзення воўны, ільняной і пяньковай кудзелі.

✔️Да вертыкальнай часткі прасніцы мацавалі кудзель, а на гарызантальную частку (днішча) ўсаджваліся падчас прадзення.

У музейных фондах захоўваюцца:
✔️Лапатападобная прасніца, сяр. ХХ ст., в. Бабраўнікі
✔️Верацяно, пач. ХХ ст., Астравецкі раён
✔️Калаўрот тыпу стаяк, 1-я пал. ХХ ст., Астравец

576