
Адкрылася выстава з фондаў музея"Касмічная эра". На выставе прадстаўлены кадры, якія захавалі ключавыя моманты заваявання космасу, кнігі ў якіх можна даведацца шмат новага і цікавага аб касмічнай прасторы, а таксама медалі, макеты касмічнай станцыі, касмічных ракет, і многае іншае. Гэта ўнікальная магчымасць акунуцца ў гісторыю савецкай, расійскай і беларускай касманаўтыкі, якая працягвае натхняць пакаленні.