
Сёння навуковыя супрацоўнікі нашага музея сустрэліся з навучэнцамі 11 «А» класа СШ №1 г.Астраўца, каб пазнаёміць з прафесіямі, якія запатрабаваны ў музейным асяроддзі.
Дзеці даведаліся пра спецыфіку работы ў музеях, разабраліся ў пытаннях прафесіі і пазнаёміліся з задачамі кожнага работніка. Бо праца ў музеі-гэта пастаяннае развіццё, як духоўнае, так і інфармацыйнае, і нават тэхнічнае!
Таму што цяпер у сваёй працы музеязнаўцы выкарыстоўваюць самыя сучасныя мультымедыйныя, інфармацыйныя і адукацыйныя тэхналогіі.
У завяршэнні сустрэчы старшакласнікі атрымалі буклеты, з падрабязнай інфармацыяй па паступленні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы на спецыяльнасць «Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны».