Прафарыентацыйная сустрэча з гімназістамі

Сёння, 03.02.2025 адбылася прафарыентацыйная сустрэча супрацоўнікаў ДУК “Астравецкі гісторыка-этнаграфічны музей” і навучэнцаў 9-10 класаў ДУА “Гімназія №1 г. Астраўца”.

Гэтая сустрэча дала магчымасць навучэнцам пазнаёміцца з дзейнасцю музейных работнікаў, з іх карпатлівай, цікавай, творчай і важнай працай, якая накіравана на захаванне і папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны сваёй малой радзімы. Вучні пазнаёміліся з асаблівасцямі работы ў музеі. Дзецям былі выдадзены буклеты, дзе ўтрымліваецца інфармацыя аб тым, у якіх навучальных установах Беларусі рыхтуюць студэнтаў па спецыяльнасці “Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны”.

Многія школьнікі ўжо вызначыліся са сваёй будучай прафесіяй, а хтосьці яшчэ думае пра гэта, таму ў хлопцаў і дзяўчат яшчэ ёсць час, каб вызначыцца з будучым пакліканнем. А мы ўпэўненыя: музейны работнік-прафесія будучыні!

572