
ДУК “Астравецкі гісторыка – этнаграфічны музей” запрашае навучэнцаў 5-11 класаў агульнаадукацыйных устаноў і дарослых на квэст “Дарогамі вызваліцеляў”, прысвечаны Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакосту.
У праграме: экскурсіі па выставах “Нельга забыць” і “Герой Савецкага Саюза Няклюдаў Валянцін Леанідавіч — камандзір спецатрада “Баявы”; удзел у квэсце, які ўключае ў сябе разнастайныя заданні па пошуку адказаў на галоўныя тэмы Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Самыя актыўныя ўдзельнікі будуць адзначаны і ўзнагароджаны.
Мерапрыемства пройдзе ў музеі 24 студзеня ў 13:00 (час можна скарэктаваць).
✅Кошт 7 руб. (з групы да 25 чалавек).
✅Чакаем Вас па адрасе::
г. Астравец, пр-т Энергетыкаў, 2 (будынак МФК, 1 паверх, музей).
✔ ️тэл.: 801591-70154, 73686.