
У Рэспубліцы Беларусь у год гістарычнай памяці быў зацверджаны закон" аб генацыдзе беларускага народа", які прыняты ў мэтах захавання памяці аб мільёнах савецкіх грамадзян, якія сталі ахвярамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд. Паводле афіцыйных звестак падчас Другой сусветнай загінуў кожны трэці жыхар Беларусі-амаль 3 млн чалавек.
Наш народ памятае пра тыя страшныя падзеі. У памяць пра іх па ўсёй краіне праходзяць жалобныя мерапрыемствы. Здымаюць дакументальныя фільмы і рэпартажы, пішуць артыкулы і кнігі.