9 снежня — Міжнародны дзень памяці ахвяр злачынства генацыду

9 снежня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр злачынства генацыду, ушанавання іх годнасці і папярэджання гэтага злачынства.

Гэты дзень абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН у верасні 2015 года. Дата была абраная не выпадкова: у 1948 годзе 9 снежня была прынятая Канвенцыя аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго.

Для навучэнцаў 9 класа ДУА "Сярэдняя школа №2", напярэдадні гэтага знамянальнага дня ў нашым музеі прайшоў урок памяці і лекцыя, прысвечаныя ахвярам генацыду савецкіх грамадзян падчас Вялікай Айчыннай вайны.

753