Дзіўны свет дыназаўраў

Экскурсія для малодшых школьнікаў Гервяцкай сярэдняй школы па выставе» Дыназаўры", якая праходзіла ў гэтую суботу, запомніцца дзецям надоўга.

На выставе нашы госці пазнаёміліся з дзіўнымі дагістарычнымі істотамі, даведаліся асаблівасці іх жыццёвага шляху, чым яны сілкаваліся, дзе і ў якіх кутках зямлі жылі. Асаблівую ўвагу надалі, вядома, інтэрактыўнай зоне: з вялікім энтузіязмам складвалі 3-d дыназаўра, пазлы і драўляныя канструктары.

Напярэдадні Міжнароднага дня барацьбы са СНІДам, з хлопцамі была праведзена гутарка па тэме " Што такое ВІЧ-інфекцыя і СНІД", а таксама былі распаўсюджаны інфармацыйныя буклеты па тэме, у адпаведнасці з узроставымі крытэрамі навучэнцаў.

598