Супрацоўнікі ДУК «Астравецкі гісторыка-этнаграфічны музей» наведалі школьны музей Гудагайскай СШ

Кіраўнік школьнага музея Ірына Мікалаеўна Жаўток распавяла пра гісторыю заснавання музея, правяла цікавую і пазнавальную экскурсію, паказала нам найбольш значныя для музея экспанаты. Музей мае багатыя калекцыі этнаграфіі, ткацтва, фотадакументаў, жывапісу, нумізматыкі і інш.

Таксама кіраўнікі музеяў Раткевіч Ірына Фёдараўна і Жаўток Ірына Мікалаеўна абмеркавалі пытанні па ўзаемадзеянні ў сферы сацыяльна - культурнага супрацоўніцтва.

514