
Супрацоўнікі музея павіншавалі з юбілеем і з надыходзячым прафесійным святам – Днём работнікаў культуры заслужанага ветэрана працы Вайшнаровіч Ванду Міхайлаўну, якая прысвяціла шмат гадоў карпатлівай працы ў музеі.
Прыміце словы шчырай падзякі за вашу плённую і патрэбную людзям працу. Вы ўнеслі неацэнны ўклад у станаўленне і развіццё культуры Астравецкага краю.
Жадаем вам моцнага здароўя, натхнення, невычэрпнай энергіі, шчасця і дабра!