Фонды нашага музея папоўніліся ўнікальнымі экспанатамі

10 верасня 2024 г. адбылася доўгачаканая сустрэча. Наш зямляк, заслужаны вучоны ў галіне навукі і тэхнікі , выпрабавальнік касмадрома «Байканур» Тапуць Леанард Юльянавіч запрасіў у госці супрацоўнікаў ДУК «Астравецкі гісторыка-этнаграфічны музей».

Леанард Юльянавіч распавёў нам займальную гісторыю асваення космасу, распавёў аб сваёй працоўнай дзейнасці, а таксама перадаў нашаму музею унікальныя прадметы. Сярод іх-медалі, макеты касмічнай станцыі і касмічных ракет, фотадакументы, друкаваныя выданні і інш.

Наш калектыў выказвае шчырую падзяку і ўдзячнасць Леанарду Юльянавічу за аказаную дапамогу, за добрасумленную плённую працу, высокі прафесіяналізм.

Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і поспехаў у прафесійнай дзейнасці!

586