Правілы наведвання музея

Пры наведванні музея, калі ласка:

- здавайце верхнюю вопратку ў гардэроб;

- пазбягайце аб'ёмнага багажу і прадметаў, якія могуць прывесці да пашкоджання экспанатаў і абсталявання;

- пры выкарыстанні мабільных тэлефонаў улічвайце інтарэсы навакольных;

- пры выяўленні падазроных прадметаў, скруткаў, сумак і іншых рэчаў, пакінутых у будынку музея, просім неадкладна паведаміць аб гэтым музейным дазорцам або іншым супрацоўнікам музея;

— у выпадку наступлення надзвычайнай сітуацыі (пажар, тэрарыстычны акт, стыхійнае бедства і да т.п.) наведвальнікі выконваюць каманды супрацоўнікаў музея і выконваюць іх указанні.

 

У музеі забараняецца:

- знаходзіцца ў стане алкагольнага або наркатычнага ап'янення;

- праносіць у залы музея халодную і агнястрэльную зброю, наркатычныя, выбуховыя, лёгкаўзгаральныя, атрутныя рэчывы, прадукты харчавання, а таксама іншыя прадметы, здольныя прычыніць шкоду іншым наведвальнікам, супрацоўнікам музея, экспанатам або абсталяванню;

- перамяшчацца на роліках, самакатах і падобных сродках перамяшчэння;

- курыць у памяшканнях музея;

- заходзіць у службовыя зоны музея, за агароджы і на пляцоўкі размяшчэння экспанатаў;

- знаходзіцца на тэрыторыі музея з жывёламі (за выключэннем сабак-павадыроў);

- датыкацца да экспанатаў і вітрынаў (за выключэннем прадметаў, якія знаходзяцца ў інтэрактыўных зонах);

- весці камерцыйную, рэкламную і іншую дзейнасць без узгаднення з адміністрацыяй музея;

- шумець, выкарыстоўваць аўдыятэхніку з уключанымі сродкамі прайгравання гуку;

- праводзіць экскурсіі (экскурсійнае абслугоўванне ажыццяўляецца толькі работнікамі музея);

- ажыццяўляць прафесійную фота- і відэаздымку (з выкарыстаннем штатыва і ўспышкі) без узгаднення з адміністрацыяй музея;

- перабіваць экскурсавода, а таксама іншымі спосабамі перашкаджаць правядзенню экскурсіі.

 

Мы ўдзячныя наведвальнікам музея за беражлівыя адносіны да музея і ветлівасць пры зносінах з супрацоўнікамі.