«Народная спадчына Панямоння»

Выстава “Народная спадчына Панямоння” – праект Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея – прадстаўляе этнаграфічную спадчыну Панямоння, вырабы майстроў народнай творчасці.

На выставе прадстаўлены драўляныя музычныя інструменты, створаныя рукамі народнага майстра, музыканта і рэстаўратара Мар'яна Скрамблевіча. Гэта флейты, жалейкі, паляўнічыя рогі, дудачкі, трашчотка, дрымба і іншыя інструменты, звязаныя з традыцыямі беларускай музычнай культуры.

Музычныя інструменты М.Скрамблевіча знаходзяцца ў музеях Беларусі, Нацыянальным Музеі этнаграфіі ў Варшаве, прыватных калекцыях у розных краінах – Расіі, Аўстрыі, Францыі, Германіі...

Традыцыйны народны тэкстыль Панямоння прадстаўлены дыванамі, ручнікамі, карункамі і паясамі. Пачэснае месца на выставе займаюць выцінанкі – серыя “Вяселле” вядомай майстра выцінанкі з ГроднаТацяны Нікіцік. На выставе прадстаўлены таксама творы мастацкага саломапляцення Алены Лось, якія называюцца “Сонца” і “Сонейкі”.

Запрашаем наведаць выставу, якая працуе да 30 лістапада ў нашым музеі!

196