Пра Дзень народнага адзінства перад прэм'ерай фільма «На другом берегу»

Сёння ў кінаканцэртнай зале "Астравец" адбыўся прэм'ерны паказ фільма "На другом берегу", выпушчаны Нацыянальнай кінастудыяй "Беларусьфільм". Перад пачаткам паказу супрацоўнікі нашага музея пазнаёмілі гледачоў з гісторыяй свята "Дзень народнага адзінства", а таксама расказалі пра рэаліі жыцця Заходняй Беларусі да ўваходу яе ў склад БССР у гады Другой сусветнай вайны. Таксама нашыя супрацоўнікі падрыхтавалі і раздалі прысутным ўлёткі, прысвечаныя святу.

Даведачна: фільм "На другом берегу" - гістарычная драма пра падзеі 1920-х гадоў на тэрыторыі заходняй часткі Беларусі.

Малады беларус Павал Смоліч жыве са сваёй маці ў Заходняй Беларусі - недалёка ад мяжы з БССР. Пасля Рыжскага мірнага дагавора ўся Заходняя частка Беларусі апынулася пад уладай палякаў. Яго старэйшы брат Антон - партызан, змагаецца з польскімі захопнікамі. У адрозненне ад яго Паша займае нейтральную пазіцыю: ні вашым, ні нашым. Яго жыццёвае крэда: няхай іншыя ваююць, а я буду жыць па сваіх правілах. Смерць блізкага чалавека прымушае яго задумацца аб простых чалавечых каштоўнасцях: аб блізкіх, аб радзіме, якая зараз падзелена мяжой. Сустрэча з савецкай разведчыцай Лесяй Рубцовай карэнным чынам пераварочвае ўсё яго жыццё.

216