Адзіны дзень інфармавання

У мэтах выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 чэрвеня 2003 г. № 254, рэалізацыі канстытуцыйнага права работнікаў на атрыманне поўнай і дакладнай інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў, аб палітычным, эканамічным, культурным і міжнародным жыцці, аб выніках дзейнасці органаў мясцовай улады, кожны трэці чацвер месяца ў Астравецкім раёне праводзіцца адзіны дзень інфармавання.

Практыка падрыхтоўкі і правядзення адзіных дзён інфармавання

Адзіны дзень інфармавання - гэта комплекс мерапрыемстваў, якія штомесяц праводзяць члены інфармацыйна-прапагандысцкіх груп і запрошаныя дакладчыкі.

Адзіныя дні інфармавання з'яўляюцца эфектыўным сродкам "зваротнай сувязі" з людзьмі, тлумачаць іх правы і абавязкі, палітыку дзяржавы і рашэнні мясцовых улад; адбываецца абмен думкамі па найбольш актуальных грамадскіх пытаннях, не застаюцца па-за ўвагай праблемы горада, рэспублікі, працоўнага калектыву. Прапановы, заўвагі і просьбы, якія паступілі, абагульняюцца, прымаюцца меры і кантралюецца іх выкананне. Многія пытанні, агучаныя на адзіным дні інфармавання, вырашаюцца больш аператыўна. Практыка пры гэтым паказвае, што любое пытанне заўсёды прасцей вырашыць на месцы, у працоўным парадку, чым бюракратычнымі метадамі.

Асноўнымі задачамі інфармацыйна-прапагандысцкіх груп з'яўляюцца:

  • Растлумачэнне ідэалогіі беларускай дзяржавы і асноўных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі.
  • Шырокае інфармаванне грамадзян краіны аб дзейнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаўных органаў.
  • Вывучэнне грамадскай думкі і аналіз грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне.
  • Вызначэнне прыярытэтных напрамкаў у інфармацыйна-прапагандысцкай рабоце сярод працоўных калектываў.
  • Аказанне метадычнай і арганізацыйнай дапамогі членам груп, забеспячэнне кантролю за іх дзейнасцю.
  • Вывучэнне і абагульненне досведу ідэалагічнай і інфармацыйнай працы інфармацыйна-прапагандысцкіх груп, падрыхтоўка рэкамендацый па ўдасканаленні іх дзейнасці.
  • Разгляд зваротаў грамадзян, якія паступілі ў ходзе адзіных дзён інфармавання.

Матэрыялы да адзіных дзён інфармавання