9 мая — бясплатнае наведванне музея!

⭐Хутка будзем адзначаць Дзень Перамогі!⭐

З гэтай нагоды прыемная навіна - 9 мая музей будзе адкрыты для бясплатнага наведвання ўсімі жадаючымі, з 10 да 19 гадзін. Без аплаты будзе даступны агляд пастаяннай і часовай экспазіцыі з фондаў музея, экскурсійнае абслугоўванне.

Просім звярнуць увагу, што на агляд камерцыйных выстаў умовы акцыі не распаўсюджваюцца (рэспубліканскае мерапрыемства "Никто не забыт, ничто не забыто").

А пакуль прапануем паўзірацца ў фотаздымкі мінулых гадоў, зробленыя падчас святкавання Дня Перамогі, знайсці знаёмыя твары ды ўвогуле ўспомніць, як выглядаў Астравец раней❤️

394