Апошняя серада месяца — вольны ўваход!

29.03.2023, у апошнюю сераду месяца, а значыць – бясплатны дзень наведвання музеяў Беларусі, наш музей наведалі 3 группы школьнікаў: Астравецкай СШ №3, Гімазіі №1 г. Астравец, Гімназіі №1 г. Ашмяны. Вучням было прадастаўлена экскурсійнае абслугоўванне па пастаяннай эскпазіцыі музея і экспазіцыі “Нельга забыць”, падчас якой таксама дэманстраваліся відэаролікі аб генацыде на Астравеччыне: «Міхалішкі. Знак у памяць пра расстрэл», «Стрыпішкі. Брацкая магіла», «Жукойні. Магіла Канстанціна Гімбіцкага”. Юныя наведвальнікі таксама змаглі ўбачыць і больш даведацца пра жывапіс мясцовых мастакоў з калекцый фондаў музея.

Для даведкі: апошняя серада месяца – адзіны бясплатны дзень для наведвання музеяў вучнямі школ і каледжаў у Беларусі, уключаючы бясплатнае экскурсійнае суправаджэнне па пастаянных і часовых экспазіцыях (за выключэннем камерцыйных часовых экспазіцый). Для наведвання патрабуецца папярэдні запіс.

316