Дом Казіміра Сваяка

2 кастрычніка 2010 года адбылося ўрачыстае адкрыццё экспазіцыі "Дом Казіміра Сваяка". Сабраныя экспанаты тыповыя для беларускай вёскі першай паловы ХХ стагоддзя, большая частка з іх непасрэдна звязана з жыццём і творчасцю Канстанціна Стаповіча і яго сям'і. Ложак, запраўлены "перабіраным дываном" з беласнежным карункамі ўнізе, стол, накрыты абрусам ручной працы, са свечкай і крыжом на ім, як быццам хтосьці толькі што памаліўся. Іконы на сценах. Друкаваныя копіі кніг "Мая ліра", "Голас душы", "Дзея маёй мыслі…", копіі дакументаў і фатаграфіі Казіміра Сваяка, яго сям'і і сяброў.