Задачы і асноўныя напрамкі дзейнасці музея

Галоўнымі задачамі музея з'яўляюцца вывучэнне, асэнсаванне і прапаганда гісторыі і культуры ў мэтах развіцця інтэлектуальных, маральных, культурных і творчых магчымасцей грамадзян Рэспублікі Беларусь, выхаванне ў іх нацыянальнай самасвядомасці, далучэнне да нацыянальнай і агульначалавечай культуры, а таксама збор, навуковая апрацоўка і захаванне гісторыка- культурных каштоўнасцей.

Асноўныя напрамкі дзейнасці музея:

  • арганізацыя выставак, культурна-масавых мерапрыемстваў;
  • ажыццяўленне экспазіцыйнай і экскурсійнай работы;
  • выяўленне прадметаў музейнага значэння;
  • камплектаванне музейных фондаў;
  • улік і захоўванне музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;
  • кансервацыя, рэстаўрацыя і каталагізацыя музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;
  • вывучэнне, выкарыстанне і папулярызацыя музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў.

Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры

Вытрымкі з Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры